https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пілігрымка ў «беларускую Чэнстахову» стане апошняй у сёлетнім сезоне пешых пілігрымак да Маці Божай


ІІІ пешая пілігрымка вернікаў Магілёўшчыны, якая 8 верасня вырушыць з Магілёва ў Бялынічы, завершыць сезон пешых вандровак па марыйных мясцінах Беларусі.
Пачаўшы з сакавіка, наш партал публікаваў матэрыялы, прысвечаныя гісторыі цудатворнага абраза Панны Марыі, што знаходзіўся ў Бялынічах — мястэчку, якое называлі «беларускай Чэнстаховай».

Сёлетняя пілігрымка да Маці Божай Бялыніцкай пройдзе пад дэвізам душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Пілігрымка распачнецца 8 верасня, у свята Нараджэння Панны Марыі, св. Імшой а 9-й гадзіне ў магілёўскай катэдры. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца тут 9 верасня а 15-й гадзіне.

Праграма пілігрымкі

8 верасня

9.00 — св. Імша ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Цэлебруе Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
10.00 — благаслаўленне пілігрымаў і пачатак пілігрымкі
14.00 — абед
18.00 — прыпынак у в. Вішаў: вячэра, малітоўны вечар, начлег

9 верасня

6.30 — сняданак
7.00 — выхад з Вішава
11.30 — прыпынак, абед
14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (вул. Калініна, 37)
15.00 — адпустовая св. Імша. Цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
Для пешых пілігрымаў будзе арганізавана вяртанне на аўтобусе ў г. Магілёў. Выезд а 18-й гадзіне ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы і ва ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай.

Catholic.by, 26 жніўня 2018
 
Дата публикации:26.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Бялынічы Религия Христианство Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме