https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня


У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамогі, што выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Памеры дапамог з 1 жніўня: на першае дзіця - Br329,04 (рост на Br17,01); на другое і наступных дзяцей - Br376,04 (на Br19,44); на дзіця-інваліда - Br423,05 (на Br21,87). Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага 2019 года.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем`ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: назначаецца 11 відаў дапамог. *

Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал (паводле даных Белстата - Br940,1).

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

БЕЛТА, 30 ліпеня 2018
 
Дата публикации:30.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Материнство Детство Отпуск по уходу за ребёнком
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме