"У кантэксце ўмацавання нацыянальнай бяспекі трэба разглядаць і праведзеную парламентарыямі вялікую работу па адстойванні гістарычнай праўды. Ваша дзейнасць прыпала на той перыяд сучаснай гісторыі, калі асабліва востра выявіўся запыт на фармаванне самаідэнтычнасці, захаванне традыцыйных каштоўнасцей і праўды аб гістарычным мінулым нашай Беларусі. Перш за ўсё аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Як ніколі мы выразна ўсвядомілі, што мала перамогу здабыць. Перамогу, а разам з ёй і права на самастойнае вызначэнне свайго лёсу трэба ўмець адстаяць. У тым ліку і на заканадаўчым узроўні", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Таму прыняты новыя знакавыя законы, у тым ліку аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, які комплексна процідзейнічае гэтай злачыннай з`яве.
"Абсалютна новае слова ў айчынным заканадаўстве - закон аб генацыдзе беларускага народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэты дакумент стаў адказам на спробы прымусіць нас забыць сваю гісторыю, парушыць сувязь пакаленняў і ўзарваць грамадства знутры.
"Узмоцнена адказнасць за імкненне сцерці гістарычную памяць, навязаць беларусам чужыя каштоўнасці, здрадзіць тым, хто загінуў у імя мірнага і спакойнага жыцця цяперашніх пакаленняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
21 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА