https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вакалісты з 21 краіны прымуць удзел у конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2018"


Аб гэтым паведаміў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка.
Аляксандр Сідарэнка падкрэсліў, што "Славянскі базар у Віцебску" ўсё больш папулярны, прапаноў з кожным годам становіцца ўсё больш, і наглядны прыклад таму - міжнародныя конкурсы фестывалю, як дарослы, так і дзіцячы.

У кожным з іх прымуць удзел прадстаўнікі 21 краіны, пры гэтым з`явіліся новыя ўдзельнікі, у прыватнасці з Вялікабрытаніі, Канады і Калумбіі - у дзіцячым музычным конкурсе, з Гвінеі і Егіпта - у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні.

Аляксандр Сідарэнка адзначыў высокую цікавасць вакалістаў да нацыянальных адборачных тураў, у гэтым годзе яны ўпершыню прайшлі ў Германіі і Арменіі.

"На сёння работа па асноўных падрыхтоўчых мерапрыемствах конкурсаў завершана, удзельнікам накіраваны запрашэнні, створаны аранжыроўкі, музычны матэрыял ужо ёсць у аркестра. Не пройдзе і месяца, калі ўдзельнікі конкурсаў правядуць першыя рэпетыцыі ў Мінску", - расказаў дырэктар фестывалю.

Усяго ў мерапрыемствах "Славянскага базару" чакаецца ўдзел прадстаўнікоў 41 краіны свету. XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 7-11 і 17-18 ліпеня.

6 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:443
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Славянский базар Конкурс Вокал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме