https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бацькі дзіцяці-інваліда з 1 ліпеня 2017 года змогуць працаваць і атрымліваць дапамогу па доглядзе


Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
У Беларусі з 1 ліпеня 2017 года бацькам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда, будзе прадастаўлена права працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не больш як 0,5 стаўкі) або дома з захаваннем выплаты дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда.

Марына Арцёменка адзначыла, што такая норма прадугледжана праектам новай рэдакцыі закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей". Праект прыняты 16 снежня бягучага года ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў.

Да ўступлення ў сілу законапраект таксама павінен быць прыняты ў другім чытанні і разгледжаны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Праектам закона прадугледжана, што ён уступае ў сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Інфармацыя аб апублікаванні нарматыўнага прававога акта будзе размешчана ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Законапраект змяшчае новыя нормы, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.

26 снежня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Дети-инвалиды Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме