https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сотні чароўных шароў заззялі на фестывалі ў Мінску


У нядзелю арганізатары абяцаюць фаер- і светлавое неонавае шоу ад тэатра "Элементаль".
Сотні мінчан узялі ўдзел у казачным светлавым флэшмобе ў суботу ў мінскім парку забаў Dreamland.
Казачная атмасфера ў парку
Гасцей мерапрыемства забаўлялі запальныя барабаншчыцы, скрыпачкі, спевакі, а таксама тэатральныя артысты са святлодыёднай праграмай.

Свята чароўных шароў праходзіць у рамках вялікага арт-праекта, які таксама ўключае ў сябе фестываль фарбаў холі.

Пасля наступлення заходу цэнтральная плошча парку ператварылася ў вялікае чароўнае поле. Атрымаўся выдатны фон, каб зрабіць сэлфі ці проста прыгожую фатаграфію для сацсетак, чым і карысталіся падлеткі, не выпускаючы тэлефоны з рук.

Аднак больш за ўсё было гледачоў з дзецьмі, якія з радасцю махалі яркімі шарамі і проста атрымлівалі асалоду ад таго, што адбываецца. Шары можна купіць на месцы, таксама на тэрыторыі працуе некалькі кропак са стрыт-фудам. Паўнавартасна перакусіць у іх не атрымаецца, затое можна купіць прысмакі або папкорн.

Фестываль будзе доўжыцца два дні, сёння арганізатары абяцаюць фаер і светлавое неонавае шоу ад тэатра "Элементаль". Таксама будуць выступаць музыканты, а ўсе госці могуць прыняць удзел у конкурсах ад вядучых. Пачатак, як і раней, а 21:00, уваход вольны.

Мінск, 6 мая 2018
Sputnik
 
Дата публикации:06.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:569
 
Ключевые слова:
Мінск Фэст культуры Dreamland Флеш-моб
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме