https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


NaviBand намінавана на беларускую прэмію Rock Profi 2017


Пераможцаў назавуць 26 траўня.
Абвешчаныя намінанты пятай прафэсійнай музычнай прэміі Rock Profi 2017. Яна ўручаецца ў напрамках рок, індзі, альтэрнатыва. Пераможцаў, вызначаных галасаваньнем беларускіх музыкаў, назавуць 26 траўня на цырымоніі ў клюбе ili.

У намінанты на «Лепшую песьню», сярод іншых, трапіла «Гісторыя майго жыцьця» ад NaviBand, зь якой яны выступілі на «Эўрабачаньні 2017» і занялі 17 месца.

«Выпадак з намінацыяй песьні з „Эўрабачаньня“ ў рамках альтэрнатыўных узнагарод сапраўды ўнікальны. Хоць можна ўспомніць, як некалькі гадоў таму ў лік намінантаў трапіла Паліна Рэспубліка зь песьняй «Лета», і за яе галасавалі такія суровыя хлопцы, як Лесьлі Найф з Gods Tower. На мой погляд, гэта лішні раз пацьвярджае, што ў музыкі няма межаў, у тым ліку стылістычных, — кажа адзін з арганізатараў прэміі Дзьмітры ​Бескаравайны.

Больш за ўсё намінацый — чатыры — у гурту «Петля пристрастия». Тры — у Лявона Вольскага. На Rock Profi яны паспрачаюцца за «Лепшую песьню» і званьне «Артыст году». Па дзьве намінацыі — «Лепшы альбом» і «Лепшы запіс» — у электронных праектаў Mustelide і Shuma.

Арганізатары прэміі — Дзьмітры Бескаравайны (experty.by) і Павал Юрцэвіч (клюб ili). У журы прэміі сёлета ўвайшлі больш за 50 сольных выканаўцаў і калектываў, якія выпусьцілі паўнавартасныя альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. У рамках пяці асноўных намінацый разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выпушчаных з 1 студзеня па 31 сьнежня 2016 году.

Радыё Свабода, 16 траўнья 2017
 
Дата публикации:16.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:864
 
Ключевые слова:
Конкурс Rock Profi 2017
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме