https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белсаюздрук" падпісаў дагавор на распаўсюджванне газеты "Новы час"


РУП "Белсаюздрук" пасля больш як 10-гадовага перапынку падпісала дагавор на распаўсюджванне газеты "Новы час" праз сваю гандлёвую сетку, паведамляе сайт "Новага часу".
Ужо з 8 красавіка жыхары Мінска і Мінскай вобласці змогуць купіць газету ў кіёсках "Белсаюздрука".

Акрамя таго, на другое паўгоддзе 2017 года можна будзе аформіць падпіску на газету праз каталог РУП "Белпошта".

"Новы час", больш за 10 гадоў таму выключаны з сістэмы дзяржаўнай падпіскі і распаўсюджвання, зноў звярнуўся ў "Белпошту" і "Белсаюздрук" з просьбай вярнуць газету ў падпісныя каталогі і сістэму распаўсюджвання ў сярэдзіне лютага.

Пытанне аб вяртанні ў сістэму падпіскі і распаўсюджвання недзяржаўных СМІ закраналася 13 лютага на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам. Як паведаміў Сярэдзіч паводле вынікаў сустрэчы, кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што праблема недзяржаўных рэгіянальных газет, якія не маюць доступу да кіёскаў, друкарні або падпісных каталогаў, будзе вырашаная.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2017
 
Дата публикации:22.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:774
 
Ключевые слова:
РУП "Белсаюздрук" Новы час
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме