https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі даследчык мяркуе, што паралельна з Францыскам Скарынам можа быць кананізаваны і Іван Фёдараў


Кананізацыя Францыска Скарыны з`яўляецца пытаннем часу, заявіў на прэзентацыі літоўскага выдання, прысвечанага ўсходнеславянскаму першадрукару, доктар гістарычных навук Адам Мальдзіс.
Вядомы навуковец адзначыў, што "часам мы задаемся пытаннем: якога веравызнання быў Францыск Скарына? Ён быў талеранты да этнасаў і рэлігіяў. Манахі ордэну бернардынцаў пешшу прыйшлі з Вільні ў Полацк. У 1498 годзе ўся сям`я Скарыны прынялі каталіцкі хрост".

Бернардынцы ў адрозненне ад іншых ордэнаў не бачылі розніцы паміж канфесіямі хрысціянскага веравызнання. Ім было ўсёроўна, што праваслаўны хрост, што каталіцкі.

"Таму і Скарына не бачыў розніцы паміх каталіцкай і праваслаўнай царквой. Нават свае выданні будучы ўжо каталіком ён адрасаваў свайму народу — праваслаўнаму люду", — упэўнены Адам Мальдзіс.

Таксама навуковец упэўнены, што шлюб, якім абраўся пасля смерці свайго патрона Францыск Скарына быў гуманным крокам у дачыненні да ўдавы, якая і сама неўзабаве ад хваробы памерла.

Гісторык лічыць, што Францыск і Сымон не родныя, а прыёмныя сыны беларускага першадрукара. Для таго, каб пацвердзіць гэтую думку неабходна знайсці архіў дакументаў біскупа Віленскага Яна і магнацкага роду Гаштольдаў.

Адам Мальдзіс лічыць, што пытанне аб кананізацыі Францыска Скарыны хутка паўстане, і пытанне пра яго нашчадкаў трэба даследваць. На яго думку можа адбыцца паралельная кананізацыя Скарыны і Івана Фёдарава — у каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве адпаведна.

Мінск, 28 сакавіка 2017
Sputnik
 
Дата публикации:28.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1308
 
Ключевые слова:
Францыск Скарына Церковь Канонизация 500-годдзе беларускага книгадрукавання
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме