https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гальпяровіч: мяне натхняе родная зямля


Крыніцай натхнення для вядомага беларускага паэта, дырэктара міжнароднага радыё "Беларусь" Навума Гальпяровіча з`яўляецца родная зямля, расказаў паэт.
"Мяне натхняе родная зямля, родны край. Магчымасці для творчасці я шукаю і ў сваёй рабоце. Многія праекты і інтэрактыўныя акцыі - таксама ў нейкім сэнсе мая творчасць. Радыё "Беларусь" расказвае свету аб нашай краіне. А свету пра Беларусь трэба расказваць з любоўю. І лепш, чым чалавек, які любіць сваю радзіму, пра Беларусь не раскажа ніхто", - адзначыў Навум Гальпяровіч.

Дырэктар радыё падкрэсліў, што Полацк (малая радзіма паэта) займае асаблівае месца ў яго жыцці.

"У кожнай маёй кнізе прысутнічае Полацк. Гэты горад - знакавае месца для мяне. Вежы Сафійскага сабора, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, недалёка ад якога быў мой дом. Маё жыццё прайшло пад знакам гэтых славутых мясцін", - сказаў Навум Гальпяровіч.

Любоў да малой радзімы - скразная тэма ў творчасці Навума Гальпяровіча. На XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы была прадстаўлена кніга "Сафійка. Полацк. Родны край".

Дырэктар радыё "Беларусь" - складальнік гэтай кнігі. Паводле яго слоў, у зборнік увайшлі творы аб Полацку тых аўтараў, якія пісалі аб гэтым горадзе, былі звязаны з Полаччынай жыццём і дзейнасцю.

"Кніга складаецца з трох раздзелаў. У першым "Ад Скарыны пачатак" размешчаны творы Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча, Алеся Дудара, Уладзіміра Караткевіча і інш. Другі раздзел "Натхнёныя Полацкам" уключае ў сябе творчасць людзей, якія пісалі аб гэтым горадзе: тут чытач знойдзе творы Алеся Карлюкевіча, Рыгора Барадуліна, Навума Гальпяровіча, Валянціна Лукшы і інш. Трэці раздзел пад назвай "Вежы Сафii" - гэта творы членаў літаратурнага аб`яднання "Наддзвінне".

Таксама паэт паведаміў аб хуткім выхадзе сваёй новай кнігі "На скрыжаванні сноў".

"Гэта кніга аб жыццёвых калізіях, гэта ўспаміны дзяцінства, настальгія па светлых пачуццях, разважанні аб чалавечым лёсе. Гэта мая духоўная і жыццёвая біяграфія, якая, я спадзяюся, знойдзе водгук у чытачоў. У вершах я перадаю свае пачуцці, сваё адчуванне свету. Я лічу, паэт - гэта той чалавек, які ўмее чуць шэпт нябёсаў. Таму што не мы пішам вершы, а вершы пішуць нас", - рэзюмаваў беларускі паэт.

6 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:468
 
Ключевые слова:
Навум Гальпяровіч Полацак Малая родина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме