https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перайменаваць вуліцу Савецкую ў гонар Барыса Кіта хочуць у Навагрудку


Землякі вядомага вучонага пачалі збіраць подпісы пад электроннай петыцыяй, каб у цэнтры Навагрудка з`явілася вуліца, названая імем "піянера" ​​касманаўтыкі.
Перайменаваць вуліцу Савецкую ў Навагрудку і назваць яе ў гонар самага вядомага беларуса Барыса Кіта хочуць землякі вядомага навукоўца. Цяпер яны збіраюць подпісы пад петыцыяй, якую адправяць у мясцовы райвыканкам.

Петыцыя была створана 2 лютага, сабрала больш за сотню подпісаў. У ёй аўтар нагадвае: знакаміты беларускі навуковец Барыс Кіт, які памёр 1 лютага на 108 годзе жыцця, вырас на Навагрудскай зямлі і лічыцца ганаровым грамадзянінам горада.

Аўтары петыцыі выказалі ўпэўненасць, што пасля сыходу з жыцця знакамітага жыхара Навагрудка, вялікага вучонага, трэба ўвекавечыць яго памяць і назваць у яго гонар адну з цэнтральных вуліц горада.

"Лепш за ўсё для перайменавання падыходзіць вуліца Савецкая. Яна з`яўляецца адной з цэнтральных вуліц горада і праходзіць паралельна вуліцы Міцкевіча. Такім чынам, пасля перайменавання ў сэрцы горада маглі б знаходзіцца дзве вуліцы, названыя ў гонар вядомых сыноў Навагрудчыны", — гаворыцца ў петыцыі.

Як дадае аўтар звароту, калісьці сам Барыс Кіт казаў, што прысваенне яму звання ганаровага грамадзяніна Навагрудка было для яго самым вялікім гонарам.

Вялікі вучоны заўсёды памятаў пра Беларусь і родны Навагрудак. Яшчэ пры жыцці ён перадаў у Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей шмат рэчаў з асабістага архіва. Гэта дыпломы, узнагароды, артыкулы, рукапісы ўспамінаў, фотаздымкі, лісты і асабістыя рэчы. Частка з іх дэманструецца ў пастаяннай экспазіцыі, а таксама падчас тэматычных выстаў у іншых гарадах Беларусі і за яе межамі.

Нагадаем, што Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям`і беларуса ў Пецярбургу, праз восем гадоў сям`я вярнулася на радзіму на Навагрудчыну, тут Барыс Кіт у 1928 годзе скончыў беларускую гімназію.

Пасля заканчэння ў 1933 году Віленскага ўніверсітэта працаваў выкладчыкам. У 1948 г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў над ракетным палівам і разлікамі палётаў касмічных караблёў.

З 1972 годзе Кіт жыў у Германіі, з`яўляецца аўтарам мноства навуковых прац і лаўрэатам розных міжнародных прэмій, валодаў сям`ю мовамі.

Іна Грышук, Гродна
Sputnik, 4 лютага 2018
 
Дата публикации:04.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:510
 
Ключевые слова:
Барыс Кіт Навагрудак Ономастика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме