https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Птушку 2019 года ўжо пачалі выбіраць у Беларусі


Ужо ёсць два кандыдаты на дадзены статус - гэта вялікі арлец і азёрная чайка.
Беларускія арнітолагі пачалі акцыю па выбарах птушкі, якая стане арніталагічным сімвалам 2019 года, паведамілі ў Грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

У Беларусі ўжо больш за 15 гадоў кожны год абіраюць птушку года.

Птушкай 2018 года ў Беларусі названы чорнагаловы шчыгол (лац. Carduelis carduelis). Гэтую кемлівую птушачку з яркім апярэннем любяць не толькі за спевы, але і за вясёлы нораў.

"Ужо ёсць два кандыдаты на сімвал 2019 года. Гэта вялікі арлец і азёрная чайка, якіх прапанавалі Цэнтральны савет і Сакратарыят АПБ. Трэцяга кандыдата павінны выбраць аматары птушак", — паведамілі ў панядзелак у АПБ.

Каб палегчыць працэс выбару трэцяга кандыдата, арнітолагі прапанавалі тры птушачкі — гэта ластаўка берагавая, сівая жаўна і крыжанка. Па іх словах, гэта неабавязковы спіс, аматары жывой прыроды могуць прапанаваць свой варыянт.

"Ёсць адзіная ўмова — нельга прапаноўваць тых птушак, якія ўжо былі абраныя арніталагічным сімвалам у папярэднія гады", — сказалі ў АПБ.

Там удакладнілі, што гэта белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал, удод, зязюля, вушастая сава, гогаль, жаўрук, чорнагаловы шчыгол.

Мінск, 8 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:08.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:706
 
Ключевые слова:
Птица года Охрана природы Орнитологоия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме