https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


31 снежня, у навагоднюю ноч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры


На Эўхарыстыі сабраліся вернікі горада, каб памаліцца і атрымаць благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на распачацце новага 2018 года.
Набажэнства, апошняе ў годзе, які завяршыўся, стала для вернікаў добрым часам для таго, каб, па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, засяродзіцца на мінулым і зазірнуць у будучыню.

«Касцёл у гэты час заклікае нас з удзячнасцю паглядзець на мінулае і з надзеяй — у будучыню», — сказаў іерарх у гаміліі, дадаўшы, што характэрным у гэтым сэнсе з’яўляецца урывак з Евангелля пра смакоўніцу, якая шмат гадоў не пладаносіла. Гаспадар хацеў яе ссячы, бо толькі займала зямлю без усялякага сэнсу. Садоўнік жа прасіў яго яе пакінуць, бо ён хацеў яе даглядаць далей з надзеяй, што ў будучыні яна будзе пладаносіць.

Па словах Мітрапаліта, «разважаючы пра мінулае ў маштабе свету, Еўропы і краіны, неабходна таксама паглядзець і на наша асабістае жыццё». «Нам неабходна спытаць сябе саміх: “Што я рабіў у мінулым годзе? Напэўна, я быў вельмі заняты, але якіх вынікаў дасягнуў?” — адзначыў арцыбіскуп. — Але ці мы пытаемся саміх сябе, чаго мы не дасянулі, а маглі б дасягнуць? Асабліва ў духоўнай галіне, калі не змагаліся са сваімі грахамі і злымі звычкамі? Найчасцей мы гэтага не хочам памятаць».

«Таму, вяртаючыся да вобразу няплоднай смакоўніцы, мы павінны прызнаць, што не прынеслі такога духоўнага плёну, якога ад нас чакаў Бог на пачатку года, які завяршаецца. Бог хоча, каб хрысціяне прыносілі плён, а не былі духоўна стэрыльнымі. Калі мы гэтага не чынім, то ў вачах Бога становімся бясплоднымі дрэвамі, якія растуць у Божым садзе і якія не могуць нічога Яму прапанаваць, калі Ён прыйдзе», — заўважыў іерарх.

«Езус у Евангеллі падкрэслівае, які лёс чакае бясплоднае дрэва: яго ссякаюць, каб не займала зямлі. Бог сёння глядзіць на нас і кажа: “Чалавек, паглядзі, колькімі ласкамі Я цябе адарыў, а ты іх не выкарыстаў!”Аднак у такой сітуацыі наперад выходзіць садоўнік, якім ёсць Міласэрны Езус, і кажа: “Ойча, дай ім новы шанс! Паглядзі, яны маюць магчымасць духоўна аднавіцца і прынесці плён!” І Бог слухае свайго Сына і дае нам новы шанс, які распачнецца з боем гадзінніка на Мінскай ратушы», — сказаў Мітрапаліт.

«Хрыстус не пакідае нас адных, але заўсёды працягвае руку дапамогі. Нам толькі неабходна схапіцца за яе. На парозе новага года Ён нам кажа, што ізноў адорыць нас сваімі ласкамі і міласэрнасцю», — падкрэсліў арцыпастыр.

«З гэтай надзеяй, што мы не адны, але з намі Езус, мы ўваходзім у новы 2018 год, які ў пастырскай праграме Касцёла ў Беларусі будзе Годам моладзі як надзеі Касцёла і грамадства. Наш Касцёл і Беларусь павінны быць маладымі, найперш маладосцю духу і жывой верай. А гэта будзе, калі мы не будзем марна растрачваць Божую ласку, калі Божае слова стане нашым штодзённым хлебам, а вучэнне Касцёла — жыццёвым компасам», — звярнуў увагу арцыбіскуп.

Мітрапаліт заклікаў вернікаў выкарыстаць новы шанс, які дае Бог, «каб Яго слова, вучэнне Касцёла, сакрамэнтальнае жыццё і справы міласэрнасці ўчынілі нас зялёнымі пладаноснымі смакоўніцамі, якія ў новым 2018 годзе прынясуць багаты духоўны плод».

Пасля Імшы, з боем гадзінніка на Мінскай ратушы, прысутныя атрымалі благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на пачатак новага года.

Catholic.by, 1 студзеня 2018
 
Дата публикации:01.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
Новый год Религия Христианство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме