https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрт арганнай музыкі «Requiem» прайшоў у Навагрудку


Акрамя традыцыйных малітваў, на ўспамін усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца 2 лістапада, ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку сёлета было вырашана арганізаваць таксама канцэрт-рэквіем класічнай музыкі, які прайшоў 11 лістапада.
Вітаючы прысутных, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла, кс. Юрый Жэгарын, адзначыў, што малітоўны ўспамін памерлых — важны абавязак усіх вернікаў.

Ушанаваць памяць памерлых сабраліся не толькі навагрудчане — на канцэрце прысутнічалі вернікі з Мінска, Баранавіч, Дзятлава, Ашмян, Астраўца, Іўя, Карэліч, Бярозаўкі і іншых гарадоў.

Прысутныя ўпершыню пачулі сумеснае гучанне аргана і армянскага дудука — драўлянага духавога язычковага музычнага інструмента, музыка якога прызнана шэдэўрам Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У канцэрце прынялі ўдзел саліст Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра Ігар Сівенкоў (армянскі дудук), лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускага тэатра оперы і балета Аляксандр Міхнюк (тэнар), піяніст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў (арган), Андрэй Міхневіч (арган, барытон), струнны квартэт з г. Мінска — Эла Іванова (скрыпка), Ірына Кнауэр (скрыпка), Вольга Цільневіч (альт), Наталля Грудзіна (віяланчэль).

Чароўныя гукі 200-гадовага аргана, цёплае і злёгку прыглушанае гучанне армянскага дудука, звонкая і мяккая музыка струнных інструментаў — падабраны для канцэрта рэпертуар стварыў атмасферу спакою і малітоўных роздумаў.

Анастасія Пятрова
Catholic.by, 16 лістапада 2017 
 
Дата публикации:16.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:860
 
Ключевые слова:
Навагрудак Органная музыка Классическая музыка Концерт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме