https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 28 лістапада 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 33 дні.
Якія падзеі адбыліся 28 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 лістапада

У 1923 годзе было заснавана літаратурнае аб`яднанне "Маладняк".

Хто нарадзіўся 28 лістапада

1931 год: Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.
1958 год: Уладзімір Карват, беларускі ваенны лётчык, першы Герой Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Аляксандр Блок і амерыканскі філосаф Том Рыген.

28 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Гурыя, Самона і Авіва. У народзе 28 лістапада завецца Гурыеў дзень.

Таксама сёння пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны пост, які таксама завуць Піліпаўка.

Ёсць прыказка: "Прыехаў Гур`ян на пярэстай кабыле". Конь часта выступаў у народных вераваннях як абаронца ад злых сіл. Акрамя таго, лічыцца, што на зіму нячысцікі хаваюцца пад зямлю, таму што баяцца маразоў.

Кажуць, што "з Піліпаўкі дзень толькі да палудня". Пасля пачынае хутка цямнець. Калі на Гурыя выпаў снег, лічылі, што праляжыць ён да самай вясенняй паводкі.

У гэты час асабліва баяліся ваўкоў, якія пачыналі збірацца ў зграі і падыходзіць блізка да вёскі.

Sputnik, 28 лістапада 2024
 
Дата публикации:28.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме