https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўстановяць помнік памідору — даведаліся, у якім горадзе


Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт аб’явіў конкурс эскізных праектаў помніка памідору.
Адзначаецца, што арганізатары маюць намер знайсці найбольш выразнае рашэнне, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе глыбіню вобраза брэндавага свята «Іўеўскі памідор», які стаў візітнай карткай раёна.

— Плануецца, што помнік самай любімай гародніне іўеўчан будзе ўсталяваны на набярэжнай гарадской сажалкі, — удакладнілі ў райвыканкаме.

Паўдзельнічаць у конкурсе могуць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама грамадзяне Беларусі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 красавіка на электронную пошту рэдакцыі газеты «Іўеўскі край» pressa.ik@ivyenews.by.

Фестываль «Іўеўскі памідор» праводзіцца штогод у горадзе Іўі Гродзенскай вобласці Беларусі. Гэта падзея прысвечана папулярызацыі мясцовых сельскагаспадарчых прадуктаў, асабліва памідораў, якія славяцца сваім густам і якасцю дзякуючы кліматычным умовам рэгіёна. Першы фестываль быў арганізаваны, каб прыцягнуць увагу да традыцый вырошчвання агародніны. З таго часу імпрэза стала штогадовай традыцыяй і атрымала шырокую папулярнасць сярод жыхароў горада і турыстаў. Падзея ўключае кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі, майстар-класы па прыгатаванні страў з памідораў, конкурсы кулінарнага майстэрства, дэгустацыі. Таксама ладзяцца забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых, канцэрты, танцы і гульні.

Звязда, 9 сакавіка 2025
 
Дата публикации:09.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Іўе Конкурс Памятник помидору «Іўеўскі памідор» Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме