https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХХII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і ХІ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час»


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
«Мінская выстаўка-кірмаш, будучы унікальнай падзеяй грамадскага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, мае высокі міжнародны статус і кожны год прыцягвае ўвагу тысяч людзей», — гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўсе часы кніга была і застаецца галоўнай крыніцай ведаў, часткай інтэлектуальнай спадчыны продкаў і сёння, у век інфармацыйных тэхналогій, садзейнічае ўмацаванню адзінства народа і служыць выхаванню лепшых маральных якасцей у моладзі.

Адметна, што гэты форум праходзіць у год 80-годдзя Вялікай Перамогі і гэтай падзеі прысвечаны многія мерапрыемствы і стэнды выставы, якія расказваюць аб подзвігах, гераічнай барацьбе і генацыдзе беларускага народа, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Перакананы, традыцыйныя сустрэчы літаратараў і аматараў кнігі адкрываюць новыя гарызонты для гуманітарнага супрацоўніцтва, збліжэння краін і народаў», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам і гасцям выставы плённай работы і творчага натхнення, цікавых сустрэч і прыемных уражанняў.

Звязда, 11 сакавіка 2025
 
Дата публикации:11.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:61
 
Ключевые слова:
Выставка Ярмарка Мінск Книгоиздание 80-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме