https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сталічным школьнікам уручылі пашпарты ў Мінскай гарадской ратушы


Напярэдадні важнага дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі — 40 сталічным школьнікам, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце або грамадскай дзейнасці, уручылі пашпарты.
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Мінскай гарадской ратушы. Удзел у цырымоніі ўзялі старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па гораду Мінску Юрый Фралоў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, першы намеснік начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Бакач, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА БРСМ, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Раман Бандарук.

«Стала добрай традыцыяй напярэдадні дзяржаўнага свята ўручаць маладым грамадзянам нашай краіны пашпарты. Калі чалавек атрымоўвае гэты дакумент, гэта ўваходжанне ў самастойнае жыццё. Момант, калі ён адчувае сябе паўнавартасным грамадзянінам сваёй краіны, які мае правы і абавязкі. У вас, маладыя людзі, вялікая будучыня. Вам трэба будзе завяршыць вучобу, асвоіць прафесію і далей працаваць на карысць нашай Радзімы», — звярнуўся да моладзі мэр Мінска Уладзімір Кухараў.

Ён заклікаў юнакоў і дзяўчат рабіць усё магчымае, каб Беларусь квітнела, заставалася моцнай, незалежнай і народнай: «Вы павінны быць абаронцамі нашай Радзімы. Памятайце, куды б вас не закінуў лёс, вы з’яўляецеся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, тут заўсёды прыйдуць на дапамогу, дзяржава будзе клапаціцца пра вас», — падкрэсліў старшыня Мінскага гарвыканкама.

Падчас мерапрыемства да школьнікаў таксама звярнуўся памочнік Прэзідэнта — інспектар па гораду Мінску Юрый Фралоў: «Я ведаю, што ў гэтай зале няма выпадковых людзей. Кожны з вас дасягнуў поспехаў у нечым. Вы займаеце актыўную грамадзянскую пазіцыю, стараецеся прыўнесці нешта карыснае ў тыя працэсы, якія адбываюцца вакол. Віншую з гэтым цудоўным днём. Упэўнены, ён запомніцца вам надоўга. Той дакумент, які сёння атрымалі, дазволіць вам адчуваць сябе паўнавартаснай часткай грамадства, краіны», — адзначыў Юрый Мікалаевіч.

Сёлета мы святкуем 80-годдзе Вялікай Перамогі, нагадаў ён школьнікам: «Нашы дзяды і прадзеды змаглі абараніць права быць незалежнымі. Цаною мужнасці і гераізму яны адстаялі свабоду. Перад вамі зараз адкрыты ўсе шляхі. Дасягайце вышынь у тых справах, якімі займаецеся. Прыносьце карысць краіне».

Сімвалічна, што атрыманне пашпартоў адбылося менавіта ў Мінскай гарадской ратушы, звярнуў увагу старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран: «Тут некалькі разоў на год праходзяць мерапрыемствы, калі людзі, якія прынялі рашэнне аб атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прайшоўшы гэтую няпростую працэдуру, даюць клятву грамадзяніна. У гэтым жа месцы сёння нашы дзеці таксама авалодалі пэўным статусам. Гэтым трэба ганарыцца», — падкрэсліў ён.

Васьмікласніца Ксенія вучыцца ў сталічнай школе № 196 імя В.К. Нікіфарава. Яна прыйшла на мерапрыемства з лёгкім трапятаннем і хваляваннем: «Я вельмі люблю вучыцца, мае любімыя прадметы — матэматыка і біялогія. Рада, што ўвайшла ў склад тых школьнікаў, якія сёння запрошаны на ўручэнне пашпартоў ва ўрачыстай абстаноўцы. Гэта вялікая адказнасць, з’явілася ўсведамленне, што цяпер я дастаткова дарослы чалавек», — падзялілася ўражаннямі дзяўчына.

Уладальніцай пашпарта таксама стала 14-гадовая Анастасія Барысевіч, вучаніца сярэдняй школы № 83 імя Г.К.Жукава: «Я вельмі рада, што сёння знаходжуся ў Мінскай гарадской ратушы. Гэта важная падзея. Атрыманне пашпарта дае адчуванне сталення і адказнасці. Ты ўжо не проста дзіця, а грамадзянін сваёй краіны», — рэзюмавала яна.

Аўтар: Яна Валасач
Звязда, 12 сакавіка 2025
 
Дата публикации:12.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
День Конституции Мінск Паспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме