https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяцей з аўтызмам нельга замыкаць у чатырох сценах свайго пакоя


Такім меркаваннем падзялілася ўрач-псіхатэрапеўт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Ала Бярняк пасля семінара для ўрачоў па медыцынскай прафілактыцы ў гарадскім Цэнтры здароўя
Гаворачы аб прычынах нараджэння дзяцей з аўтызмам, эксперт адзначыла, што яны да гэтага часу невядомы. Паломкі нейкіх генаў і перанесеная ў час цяжарнасці інфекцыя - пакуль гэта толькі разважанні. На сёння няма дакладнай інфармацыі, як прафілактаваць аўтызм.

“Калі б мы ведалі прычыну, даўно прымалі б меры прафілактыкі. Прафілактыкай немагчыма змяніць з`яўленне ў сям`і дзіцяці з аўтызмам. Што ўплывае на з`яўленне такога дзіцяці ў сям`і – гэта працэс нявывучаны. Лічыцца, што гэта проста асаблівыя дзеці з вельмі творчым пачаткам. Яны інакш мысляць і адчуваюць, інакш вывучаюць свет. Ёсць меркаванні на тэму, хто з нас больш здаровы - яны ці мы", - адзначыла Ала Бярняк.

Адносна таго, што колькасць дзяцей з аўтызмам павялічваецца, урач-псіхатэрапеўт заўважыла, што такое ўражанне складваецца ў выніку таго, што гэтыя сем`і сталі часцей з`яўляцца ў соцыуме, яны перасталі сядзець дома. Раней і дзіця з аўтызмам, і бацькі часта самаізаляваліся. "Але для дзіцяці сацыялізацыя, інклюзія вельмі карысны, таму што тады яно будзе кампенсавана. Пастаяннае знаходжанне ў ізаляцыі для дзіцяці, калі яно бачыць толькі чатыры куткі свайго пакоя, - гэта пакаранне, яно не развіваецца", - падкрэсліла эксперт.

І добра, што цяпер такія сем`і ходзяць на розныя навучальныя семінары, вывучаюць прыёмы, як размаўляць з дзіцем, як дапамагчы яму ўзаемадзейнічаць з навакольным светам, сустракаюцца ў тэматычных групах, дадала яна. "Для бацькоў гэта вялікі плюс, што грамадства павярнулася тварам да такой праблемы", - упэўнена ўрач-псіхатэрапеўт.

Паводле яе слоў, чым раней устанаўліваецца дыягназ, тым больш розных спецыялістаў падключаецца, каб сацыялізаваць дзіця, дапамагчы яму рухацца далей, развівацца і ў выніку атрымаць добры вынік, дапусцім, творчую прафесію. Гэта ўжо ў інтарэсах самой сям`і.

У РНПЦ займаюцца экспертнымі пытаннямі. Дыягностыку праводзяць у складаных выпадках для пастаноўкі дыягназу і назначэння дапамогі па інваліднасці. Паводле слоў Алы Бярняк, да медыкаў стацыянара звяртаюцца бацькі дзяцей, як правіла, ад 7 гадоў і старэйшых. Раней яны не прымалі дыягназ дзіцяці, а прыходзяць у РНПЦ тады, калі разумеюць, што дакладна не спраўляюцца самастойна. Стацыянарнае назіранне прадаўжаецца мінімум 21 дзень, па выніках якога даецца экспертная ацэнка. Гэта дае магчымасць вызначыць далейшы сацыяльны маршрут.

"Экспертная ацэнка - гэта нумар адзін. А стан псіхікі можна кампенсаваць спецыяльнымі заняткамі. У нас адкрыты сэнсарны пакой, які выкарыстоўваецца менавіта для гэтых дзяцей. На выхадзе - роўны эмацыянальны стан дзіцяці і з ім можна далей прадаўжаць працаваць амбулаторна. Даюцца рэкамендацыі адносна карэкцыі, бацькоўскага ўдзелу і іншага", - сказала Ала Бярняк, падкрэсліўшы важнасць далейшага суправаджэння сям`і, што не дае ёй замыкацца ў сабе.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Пытанні медыцынскай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей з РАС набываюць асаблівае значэнне. Цяпер рэабілітацыя - гэта не проста аптымізацыя дапамогі дзіцяці з РАС, а комплекс мерапрыемстваў, накіраваных не толькі на само дзіця, але і на яго акружэнне (у першую чаргу на яго сям`ю). У працэсе рэабілітацыі адбываецца змяненне арыентацыі - ад устаноўкі на хваробу да ўстаноўкі на сувязь дзіцяці з сацыяльным асяроддзем. Ад гэтай трансфармацыі залежыць паспяховасць сацыяльнай інтэграцыі дзіцяці з РАС.

2 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Аутизм Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме