https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фэст "Камяніца" ўзначаляць Onuka, Theodor Bastard і Shuma


Усе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.
Арганізатары фестывалю "Камяніца", які адбудзецца 16 верасня пад Мінскам, абвясцілі музычную праграму.
Разам з раней абвешчанымі ўкраінцамі Onuka хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты "Нагуаль", Shaman Jungle і "Варган".

Другая сцэна фестывалю будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў "Рада", "Мярэжа", "Горынь" і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэта пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, дазваляючы зрабіць музычную праграму мерапрыемства неперарыўнай.

"Камяніца" — гэта свята для ўсіх, хто цікавіцца народнай культурай Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фолку, у тым ліку аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае — павага да сваёй нацыянальнай культуры", — каментуе вядоўца фестывалю Алег Хаменка.

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Акрамя музыкі гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.



Onuka (Украіна) — адзін з галоўных сімвалаў сучаснай украінскай музыкі, чый сплаў электронікі, фолку і духавых інструментаў уразіў нават брытанскі New Musical Express. Пасля выступу ў якасці гасцей фінала "Еўрабачання-2017" у Кіеве запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.



Theodor Bastard (Расія) — гурт створаны ў 1996 годзе і з`яўляецца адным з галоўных расійскіх прадстаўнікоў world music. Візітная картка калектыва — голас вакалісткі Яны Вевы, якая таксама з`яўляецца аўтарам шэрагу песень. Акрамя Расіі альбомы Theodor Bastard выдаваліся ў Германіі, Турцыі, Мексіцы ды Аргенціне. Калектыў выступаў на фестывалях у Германіі, Венгрыі, Румыніі, Літве і іншых краінах Еўропы.



Shuma (Беларусь) — музыкі называюць свой стыль digital archaica, бо ён яднае беларускія народныя песні і сучасныя электронныя гучанні. Абодва студыйныя альбомы калектыва — "Жніво" (2015) і "Сонца" (2016) — атрымалі высокія адзнакі ад беларускіх і замежных крытыкаў. Акрамя таго яны прынеслі гурту шмат узнагарод, сярод якіх "Альбом года" па версіі Experty.by (2016). У актыве Shuma выступы ў ЗША, Польшчы, Фінляндыі, Украіне, Літве.

Мінск, 9 верасня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:09.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2133
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Камяніца Мінск Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме