https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі фільм "Першадрук" пакажуць за мяжой


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Ігруша.
Беларускі дакументальны фільм "Першадрук" пра Францыска Скарыну пакажуць за мяжой. Так, 6 верасня здымачная група студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прадставіць карціну гледачам у Кішынёве. Паказ адбудзецца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове.

У канцы верасня "Першадрук" будзе адкрываць праграму Дзён беларускага кіно на фестывалі "Горад мары" ў горадзе Роўна (Украіна). Азнаёмяцца з беларускай дакументальнай стужкай і ў Францыі.

Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку бягучага года пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі.

Сярод першых гледачоў карціны "Першадрук" на шырокім экране сталі госці Дня беларускага пісьменства ў Полацку 3 верасня. Цяпер фільм дэманструецца ў Мінску.

У Доме кіно прайшлі першыя паказы 1 і 4 верасня, а таксама 4 верасня ў кінатэатры "Мір".

5 верасня фільм можна паглядзець у сталічным кінатэатры "Піянер".

У "Маскве" стужка будзе прадстаўлена 27 верасня. У кастрычніцкай афішы фільм запланаваны для паказу ў кінатэатры "Кастрычнік" (4-га) і "Ракета" (19-га).

"Першадрук" прыедзе і ў вобласці Беларусі - кінапракатныя арганізацыі ўжо заключаюць дагаворы з "Беларусьфільмам".

У тэлеэфіры "Першадрук" упершыню дэманстраваўся 3 верасня на канале "Беларусь 3".

Абмяркоўваецца паказ карціны ў эфіры іншых беларускіх тэлеканалаў, а таксама расійскага канала "Культура".

Дакументальны фільм "Першадрук", прысвечаны адной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі Францыску Скарыну і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем. Сцэнарыст - Уладзімір Мароз.

Аўтары раскрываюць асобу вядомага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Мэтай стваральнікаў стужкі было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць сёння.

Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.

Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург).

Фільм "Першадрук" агучаны на беларускай мове, ёсць версія з рускамоўным дубляжом і субтытрамі на англійскай.

5 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
"Першадрук" Кинематограф Францыск Скарына 500-годдзе беларускага кнігадрукавання
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме