https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БПЦ гатовая абмяркоўваць з грамадскасцю аднаўленне Тураўскага крыжа


У Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Паўла адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук і Банка развіцця Беларусі.
Беларуская праваслаўная царква стварыла спецыяльную працоўную групу для абмеркавання пытання аднаўлення Тураўскага крыжа, пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БПЦ.

У Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук і Банка развіцця Беларусі.

Прэзентацыю, прысвечаную Тураўскаму крыжу, правёў доктар гістарычных навук Пётр Лысенка, які распавёў аб сваёй знаходцы, зробленай на гарадзішчы ў Тураве ў 1962 годзе.

Пётр Лысенка знайшоў чатыры свінцовыя абразкі, якія, верагодна, былі складовымі часткамі епархіяльнага напрастольнага крыжа, які знаходзіўся ў храме, разбураным землятрусам у XIII стагоддзі.

Навуковец прапанаваў рэканструяваць Тураўскі крыж, які мог бы стаць у адзін шэраг з такой рэліквіі, як крыж Еўфрасінні Полацкай. Епархія ў Тураве была створана ў 992 годзе практычна адразу пасля хрышчэння Русі.

У ходзе наведвання рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС у Гомельскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка прынцыпова выказаўся пра аднаўленне крыжа і даручыў кіраўніку Банка развіцця Сяргею Румасу заняцца гэтым пытаннем.

Беларуская праваслаўная царква выказала прынцыповую згоду і зацікаўленасць у аднаўленні святыні з Палесся, а таксама запрашае шырокую грамадскасць да абмеркавання пытання аднаўлення Тураўскага крыжа.

Мінск, 10 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:10.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Тураўскі Крыж Палессе Крещение Руси Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме