https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цела кіраўніка Кінавідэапракату знойдзена ў двары дома ў Мінску


Зараз следчыя сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз працуюць на месцы здарэння.
Цела кіраўніка сталічнага УП "Кінавідэапракат" Юрыя Чачукевіча было знойдзена ў адным з двароў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, паведаміла ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. 

Труп з прыкметамі падзення з вышыні выявілі раніцай у пятніцу.

"Асоба загінулага ўстаноўлена, ім з`яўляецца Юрый Чачукевіч", — сказала Ганчарова.

Па яе словах, цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта сумесна з экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Суразмоўца Sputnik удакладніла, што УСК па Мінску па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка.

Юрыю Чачукевічу было 35 гадоў. Яго прызначылі на пасаду генеральнага дырэктара УП "Кінавідэапракат" Менгарвыканкама 1 снежня 2016 года. Раней ён працаваў першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. 

Мінск, 28 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:28.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1015
 
Ключевые слова:
Происшествия Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме