https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Творчасць дынастыі Аракчэевых прадставіць выстава ў Мінску


Рэтраспектыву работ Барыса Аракчэева і партрэты вядомых асоб пэндзля Аксаны Аракчэевай прадставіць выстава ў Мінску, паведамілі ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".
Гэта рэтраспектыўны паказ твораў жывапісу, графікі і акварэлі Барыса Аракчэева (1926-2013) - вядомага мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, а таксама Аксаны Аракчэевай - яго малодшай дачкі, таленавітай мастачкі, лаўрэата прэміі Васіля Віткі, дыпламанта ЮНЕСКА.

Да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены ўнікальныя па каларыце і тэхніцы акварэлі Барыса Аракчэева, найтонкія графічныя замалёўкі, маляўнічыя палотны, якія дэманструюць эвалюцыю яго творчага шляху: "Восень на Лагойшчыне" (1965), "Рыжая восень. Аўтапартрэт" (2001), "казематы мужнасці" ( 2001) "ветраны дзень" (2008), "Ордэн Францыска Скарыны" (2011) і працы, якія ўваходзяць у цыклы "Каўказ" (1974), "Мая Яраславія" (1981).

Аксана Аракчэева пакажа серыю партрэтаў вядомых дзеячаў Беларусі, сярод іх Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, пісьменнік Генадзь Бураўкін, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель. Акрамя таго, гледачы змогуць пазнаёміцца ​​з сэрыяй пастэльных краявідаў "Мядзельшчына пісьменніцкая". У работах мастачка адбілася прыгажосць Мядзельскага краю, які непарыўна звязаны з гісторыяй беларускай літаратуры, культуры, грамадскай думкі, знакаміты сваімі архітэктурнымі помнікамі XVII-XX стагоддзяў.

Выстава адкрыецца 27 ліпеня і будзе доўжыцца да 15 жніўня.

Звязда, 23 ліпеня 2017
 
Дата публикации:23.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1077
 
Ключевые слова:
Мінск Выставка Искусство Живопись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме