https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава, прысвечаная разбурэнню Крэўскага замка, адкрыецца ў Мінску


У рэальных баявых дзеяннях Крэўскі замак удзельнічаў параўнальна нядаўна, а свой апошні бой прыняў роўна 100 гадоў назад – 21 ліпеня 1917 года.
Выстава "Замак на перадавой. Да 100-годдзя разбурэння Крэўскага замка ў Першай сусветнай вайне" адкрыецца 20 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Як паведамілі арганізатары, на выставе будзе прадстаўлены шэраг унікальных фатаграфій з калекцыі Уладзіміра Багданава. Большасць іх захоўваліся ў асабістых альбомах удзельнікаў Першай сусветнай вайны і ніколі не публікаваліся. Прадстаўленыя фота дазваляюць прасачыць гісторыю разбурэння замка, убачыць невядомыя ракурсы, параўнаць іх з цяперашнім станам старажытных сцен.

Крэўскі замак вядомы перш за ўсё яго роляй у падзеях дзяржаўнага маштабу. У 1382 годзе ў падзямеллях галоўнай вежы быў задушаны вялікі князь Кейстут па загадзе свайго пляменніка Ягайлы, а будучы вялікі князь Вітаўт ледзь выратаваўся.

У 1385 годзе тут жа была падпісана Крэўская унія, якая аб`яднала Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу.

Самым напружаным баявым перыядам у шматвяковай гісторыі замка сталі падзеі Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады — з верасня 1915 да лютага 1918 — замак знаходзіўся ў літаральным сэнсе на перадавой, бо быў часткай нямецкай лініі абароны.

Унікальнасць сярэднявечнага фартыфікацыйнага аб`екта яшчэ і ў тым, што ў рэальных баявых дзеяннях Крэўскі замак удзельнічаў параўнальна нядаўна, а свой апошні бой прыняў роўна 100 гадоў назад — 21 ліпеня 1917 года. Старадаўнія муры былі ператвораныя ў руіны самай сучаснай на той момант артылерыяй ХХ стагоддзя.

Мінск, 18 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:18.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Крэва Замки Беларуси Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме