https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дызайнэры прапанавалі беларускім замкам турыстычныя лягатыпы


Беларуская дызайн-студыя Алены Шутавай прапанавала турыстычныя лягатыпы для Мірскага і Лідзкага замкаў, Нясьвіскага і Ружанскага палацаў, а таксама Белай вежы.
Як кажа Алена Шутава, выкарыстаньне лягатыпаў на сувэнірнай прадукцыі, напрыклад на магніціках або цішотках, толькі вітаецца.

«Гэта ўсё стваралася, каб прыцягнуць позірк да беларускага турыстычнага напрамку, бо ёсьць шмат вельмі цікавых месцаў, дзе варта пабываць ня толькі замежным турыстам, але і самім беларусам, — кажа Шутава. — Я сама была ў шмат якіх месцах, мне яны вельмі спадабаліся, таму лічу, што пра іх трэба распавесьці, каб зацікавіліся і самімі замкамі, і славутасьцямі, і гісторыямі, і легендамі.

Пра тое, што цяпер разьвіваецца турыстычны напрамак, кажуць паўсюль, таму хацелася зрабіць нейкі ўнёсак у гэты працэс, даць штуршок, каб мо яшчэ нехта захацеў нешта зрабіць, і супольнымі сіламі зрабіць пазнавальны брэнд Беларусі.

Мне здаецца, што на дадзены момант усе сувэніры даволі падобныя. Ёсьць даволі цікавыя экзэмпляры, але ў той жа час мне здаецца, што большая частка надта падобная адно да аднаго, няма нейкіх такіх аўтарскіх рэчаў».

У лягатыпе Мірскага замку абыграныя легенды пра паранармальныя зьявы, якія пачаліся, калі на месцы яблыневага саду выкапалі возера. На лягатыпе Нясьвіжу — прывід Барбары Радзівіл, а таксама дуб і сасна, якія спляліся стваламі на месцы забойства закаханых. На лідзкім лягатыпе — сосны, якія, згодна з паданьнем, вырасьлі на месцы сьмерці місіянэраў, забітых мясцовымі жыхарамі, і цякуць чалавечай крывёй, калі адсекчы галіну. Ружанскі герб «зьзяе», як схаваныя ў палацы скарбы. А над Камянецкай вежай узвышаюцца волаты, якія, паводле легенды, яе збудавалі.

Шутава кажа, што з ходу ня можа сказаць, што варта было б выявіць на турыстычным лягатыпе Менску. Патрэбная вялікая праца, безьліч эскізаў, каб абраць адзін удалы.

Радыё Свабода, 27 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:27.06.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:988
 
Ключевые слова:
Замки Беларуси Логотипы Дизайн
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме