https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сіла дзяржавы заключаецца ў здольнасці прадбачыць і папярэдзіць небяспеку


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
"Сёння Беларусь урачыста адзначае сваё галоўнае свята - Дзень Незалежнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - 25 гадоў таму наша краіна атрымала суверэнітэт і магчымасць самастойна выбіраць шлях свайго развіцця".

Ён асабліва звярнуў увагу на той факт, што па волі беларусаў Дзень Незалежнасці адзначаецца ў гадавіну вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў.

"Бо для кожнага з нас паняцці "свабода", "перамога" і "суверэнітэт" з`яўляюцца вялікімі і свяшчэннымі", - перакананы Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што непакораны беларускі народ паказаў усяму свету ўзор самаадданай барацьбы з агрэсарам, разгарнуўшы масавае супраціўленне ворагу.

"У гэтым годзе мы адзначылі сумную дату - 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не забудзем, што яна навечна адняла ў Беларусі трэць яе насельніцтва, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Тыя падзеі яшчэ раз нагадалі нам пра вераломства фашыстаў".

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ўрокі трэба атрымліваць як з перамог, так і з паражэнняў.

На яго думку, "галоўнае - не дапусціць падобнай трагедыі ў далейшым".

"Гістарычны вопыт паказвае, што дыпламатыяй без эфектыўнай абароннай сістэмы абараніць краіну немагчыма. Сіла дзяржавы ў здольнасці прадказаць і папярэдзіць небяспеку", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

3 ліпеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:958
 
Ключевые слова:
День Независимости Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме