https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Топ-5 паданняў Нясвіжскага замка


Будаванне нясвіжскага палаца-замкавага комплексу было распачата 7 мая 1583 года, на працягу ўсёй сваей гісторыі гэтае месца непарыўна звязана з містыкай і шматлікімі паданнямі.
Связана містыка Нясвіжа, у першую чаргу, з Чорнай Паннай, якая цягам ужо некалькіх стагоддзяў з`яўляецца мясцовым жыхарам. Яе прывід быццам бачылі і адразу пасля яе смерці ў ХVI стагоддзі, і пасля Другой сусветнай вайны, калі па калідорах ператворанага пад шпіталь замка шпацыравала неўпакаенная і палохала сваімі стогнамі хворых.

Сёння ж мясцовыя жыхары, часцей разглядаюць гісторыю з Барбарай Радзівіл хутчэй як прыгожае паданне і не болей, а калі і яна камусьці і з`яўляецца, то лічыцца, што гэта добры прывід, ягі перасцерагае аб небяспецы.

Але з Нясвіжам звязана і шмат іншых цікавых паданняў. Вось пяць найцікаваейшых паданняў, звязаных з Нясвіжам.

Жалобная сава

Са слоў жыхароў Нясвіжа, часам па начах недалёка ад Фарнага касцёла можна пачуть галошанне савы. Кажуць, гукі гэтыя настолькі жудасныя, што бяруць дрыжыкі.

Паводле падання, Кацярына Радзівіл пахавала 12 сваіх маленькіх дзяцей, што паміралі адзін за адным. Жанчына ўвесь час была ў жалобе. Пасля смерці апошняга дзіцяці яе пакуты настолькі ўзмацніліся, што па начах яна пачала пераўтварацца ў саву, ляцела да маленькіх трун і галасіла над кожнай з іх.

З тое пары пачуць агуканне савы ўначы — кепская прыкмета.

"Гарбаты" саркафаг

Яшчэ адзін жудасцік з Фарнага касцёлу — труна незвычайнай формы, што і сёння знаходзіцца пад падмуркамі пабудовы. Форма ў труны незвычайная — трохкутнікавая.

Паводле падання, там пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам.

Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу.

Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы.

Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы.

Насамрэч у "гарбатым" саркафагу знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і унукаў.

Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам "Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў", пакладзеныя на металічную дамавіну.

Чаму нясвіжскія салаўі так цудоўна спяваюць

Нясвіжскі парк лічыцца аднім з найпрыгажэйшых у Еўропе.

Мясцовыя жыхары кажуць, што салаўі Нясвіжчыны спяваюць лепей усіх у свеце, а раса тут самая празрыстая. Быццам, яны навучыліся гэтаму ў актрысы нясвіжскага тэатру, якую прымусам разлучылі з яе каханым скрыпачом Янам.

Дзяўчыну кінулі ў келлю, дзе яна спявала ў журбоце. Яе слёзы, што падалі на траву, адразу пераўтвараліся ў расу.

Кажуць, што нясвіжскія салаўі пяюць так цудоўна, бо навучыліся калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на пышным дыване травы ў парку.

Манастыр бенедыктак

Не Чорная Панна больш за ўсё палохае мясцовых жыхароў — манастыр бенедыктак, дзе зараз месціцца вучэльня імя Якуба Коласа.

Студэнты распавядаюць пра паранармальныя з`явы ў інтэрнаце — то мэбля сама рухаецца, то дзверы ляпаюць. Асабліва не пашанцавала студэнткам, якія жылі над тым месцам, дзе будаўнікі патурбавалі косткі манашак: дзяўчынкі пастаянна адчувалі нечую прысутнасць у пакоі, уся мэбля як быццам ажывала…

І толькі пасля таго, як праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца, духі супакоіліся.

Чорная Панна

Найпрыгажэйшае паданне пра няшчаснае каханне. Паводле гэтага падання Купалаўскі тэатр нават паставіў спектакль. А ці бачылі Панну насамрэч і ці з`яўляецца яе прататыпам менавіта Барбара Радзівіл?

Як бы там ні было, у мясцовых лічыцца, што Чорная Панна — добры прывід і з`яўляецца, как папярэдзіць людзей аб пагрозе.

Адзіны сведка, што бачыў Панну ў Нясвіжы ў 2002 годзе, пенсіянер Уладзімірам Уладзіміравіч Жураўскі (1937 г. н.), распавядае, што з Чорнай Дамай ён сутыкнуўся за месяц да пажару, які здарыўся ў куццю напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова.

Да таго часу ён ужо выйшаў на пенсію і ўладкаваўся вартаўніком у Нясвіжскі замак, дзе прапрацаваў тры гады. З пункту гледжання навукі прычынай з`яўлення прывіда Панны ў Нясвіжскім замку можа з`яўляцца сукупнасць двух фактараў: бальзамаванне цела пасля смерці княгіні і яе моцная псіхалагічная сувязь з родам пры жыцці. 

Мінск, 7 мая 2017
Sputnik
 
Дата публикации:07.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Нясвіж Легенды Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме