https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка Брэсцкага краязнаўчага музея запрашае ў парыжскую кватэру другой палавіны ХХ стагоддзя


Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы культуры Таццяна Няклюдава.
У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 10 чэрвеня адкрыецца выстаўка "France 20…XVI", прысвечаная гісторыі і культуры Францыі.

У выставачнай зале музея рэканструююць інтэр`ер кватэры Парыжа 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя. Французскі каларыт створаць з дапамогай вінтажнай мэблі, карцін, кніг, аксесуараў.

Усяго ж у экспазіцыі прадставяць больш за 130 прадметаў, сярод якіх эксклюзіўныя творы мастацтва, зброя, грошы. Самы старадаўні прадмет выстаўкі - наканечнік кап`я XVII стагоддзя, самы арыгінальны - ордэн Ганаровага легіёна (вышэйшая ўзнагарода Францыі).

Большасць экспанатаў былі затрыманы на граніцы і перададзены на захоўванне ў фонды музея Брэсцкай мытняй. Асаблівае месца ў выстаўцы адведзена футбольнай тэматыцы. Усе прадметы супрацоўнікі краязнаўчага музея падбіралі сумесна з ганаровым консульствам Францыі ў Брэсце.

Экспазіцыя нездарма адкрываецца ў дзень старту чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе ў 10 французскіх гарадах.

Футбольны камплект наблізіць жыхароў Брэста і яго гасцей да падзей кантынентальнага першынства. Наведвальнікі ўбачаць форму нацыянальнай зборнай гаспадыні Еўра-2016, афіцыйны мяч і талісманы чэмпіянату, футбольную атрыбутыку, сімвалы Французскай Рэспублікі.

"Фонды краязнаўчага музея дзясяткі гадоў папаўняліся ўнікальнымі прадметамі, звязанымі з гісторыяй і культурай Францыі. У Год культуры мы вырашылі паказаць багатую спадчыну Французскай Рэспублікі, каб прыцягнуць увагу да яе культуры, беларуска-французскіх адносін", - падкрэсліла Таццяна Няклюдава.

Азнаёміцца з выстаўкай "France 20…XVI" у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі можна будзе на працягу ўсяго лета.

9 чэрвеня 2016, Брэст
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
"France 20…XVI" Выставка Брэст Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме