https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава "Сула. Непарыўнае-2" адкрылася ў "Доме масонаў"


Аўтар дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі Марына Бацюкова распавяла пра свой аўтарскі фотапраект.
Выстава з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта "Сула. Непарыўнае", які экспанаваўся ў мінулым годзе ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея.



Самыя цікавыя экспанаты галерэі "Арт-Беларусь" "Сула. Непарыўнае-2" — гэта калекцыя чорна-белых стужкавых фотаздымкаў, прысвечаных старажытнаму народнаму абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы".

На фотаздымках адлюстраваны жыхары вёсак Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці пад час правядзення абраду. Фотаздымкі зроблены ў мультыкампазіцыйнай тэхніцы на рарытэтныя стужачныя фотаапараты.

На адкрыцці выставы дырэктар Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар уручыла Марыне Бацюковай дыплом UNESCO "За дзейнасць па прапагандзе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі".

Эфект прысутнасці падчас адкрыцця аўтэнтычнага фотапраекту быў ўзмоцнены выступам фальклорнага гурта "Страла", якія выканаў народныя песні з вёсак, якім прысвечана выстава.

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Калі: 21 красавіка —10 мая 

Sputnik, 22 красавіка 2017
 
Дата публикации:22.04.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1576
 
Ключевые слова:
Фотография Выставка Мінск Дом масонов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме