https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванне Прэзідэнта з 1 мая


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам Працы.
Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам Працы.

Першамай сімвалізуе з`яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.

Па добрай традыцыі мы адзначаем яго ў атмасферы глыбокай павагі да людзей працы, якія сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт і незалежнасць беларускай дзяржавы. Сёння ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага залежыць яе паспяховае развіццё.

Эфектыўнасць і ўздым эканомікі ў многім вызначаюць намаганні працаўнікоў у заводскіх і фабрычных цэхах, у шахтах і на будаўнічых пляцоўках, на палях і фермах. Менавіта яны ўносяць дастойны ўклад у агульную скарбонку нацыянальнага багацця. Іх працавітасць і добрасумленнасць — надзейны фундамент сучаснасці і будучыні нашай краіны.

Веру, што агульнымі намаганнямі мы зробім родную Беларусь працвітаючай.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і вясенняга настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 1 мая 2017
 
Дата публикации:01.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:995
 
Ключевые слова:
Праздник Труда Первомай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме