https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вельмі шануюць Вялікую Перамогу і выступаюць супраць фальсіфікацыі яе гісторыі


Аляксандар Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі, як нідзе на постсавецкай прасторы, шануюць гэту Вялікую Перамогу.
У Беларусі вельмі шануюць Вялікую Перамогу і выступаюць супраць фальсіфікацыі яе гісторыі, аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД.

Кіраўнік дзяржавы, вітаючы гасцей горада-героя Мінска, нагадаў аб гераічным мінулым краіны. Ён падкрэсліў, што гэта сустрэча праходзіць напярэдадні 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Прэзідэнт лічыць, што выстаяць і перамагчы ў той страшнай вайне ўдалося дзякуючы адзінству і брацкай падтрымцы народаў рэспублік Савецкага Саюза. Беларускі лідар падкрэсліў, што ў Беларусі, як нідзе на постсавецкай прасторы, шануюць гэту Вялікую Перамогу.

У краіне прадаўжаецца актыўная работа па пошуку невядомых раней пахаванняў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а на месцы гібелі герояў устанаўліваюцца мемарыялы.

"У нас няма нават у самай маленькай вёсачцы ніводнага закінутага помніка. Кожны год 9 Мая яны прыводзяцца ў парадак", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт лічыць, што важна помніць, якой дарагой цаной была дасягнута Вялікая Перамога.

7 чэрвеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:890
 
Ключевые слова:
День Победы 9 мая Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме