https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


НДТРК пра інцыдэнт з кіданнем фарбы: Сваім недарэчным учынкам "маляры-кідалы" толькі падкрэслілі грамадскую значнасць кантэнту, які вырабляе Белтэлерадыёкампанія


Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі ў іранічнай манеры пракаментавала інцыдэнт каля ўваходу ў будынак, які раніцай 9 чэрвеня закідалі фарбай.
"Рана ўранку 9 чэрвеня ля Белтэлерадыёкампаніі трое ў масках, не лічачы лямпачак з фарбай, здзейснілі акт сучаснага мастацтва. Невядомыя "размалявалі" фасад будынка чырвонай фарбай і, не дачакаўшыся водгукаў арт-крытыкаў, спешна рэціраваліся з месца акцыянізму. Пакуль эксперты спрачаюцца пра яго мастацкую каштоўнасць для чалавецтва, Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па прыкметах учынення злачынства па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Хуліганства", — адзначаецца ў паведамленні.

"Згодна з законам, падобныя штукі пагражаюць аўтарам-выканаўцам пакараннем ад арышту на тэрмін да паўгода да шасці гадоў пазбаўлення волі, — нагадвае прэс-служба НДТРК. — З высвятленнем асоб, якія пакінулі плямы на фасадзе будынка Белтэлерадыёкампаніі і на сваёй біяграфіі, прозвішчы хуліганаў, іх настаўнікаў, а таксама месцы навучання стануць вядомыя грамадскасці. Фарба з фасада змываецца хутка. А вось з твараў бацькоў і блізкіх, якія ўбачылі сваіх крэатыўных дзяцей у крымінальнай хроніцы праграмы "Зона Х", чырвань сораму сыдзе не так хутка".

"Відавочна, што сваёй перадсвітальнай выхадкай гэтыя няшчасныя хацелі дамагчыся ўвагі СМІ і славы. Але толькі прымазаліся да славы вандалаў усіх часоў і народаў, якія спальвалі кнігі ў 30-х, якія знішчалі помнікі альбо руйнавалі Пальміру зусім нядаўна. Тым самым сваім недарэчным учынкам "маляры-кідалы" толькі падкрэслілі грамадскую значнасць кантэнту, які вырабляе Белтэлерадыёкампанія", — лічаць аўтары прэс-рэлізу.

БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:09.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1106
 
Ключевые слова:
Мінск Вандализм Криминал Белтелерадиокомпания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме