https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Містычныя фільмы аб прывідах уключаны ў рэтраспектыву японскага кіно ў Мінску


Пра гэта паведамілі арганізатары.
У кінатэатры "Піянер" з 30 сакавіка па 2 красавіка на рэтраспектыве японскага кіно пройдуць паказы своеасаблівай анталогіі "Кайдан" - традыцыйнага японскага жанру, прызначанага спалохаць чытача, слухача, гледача. Беларускую публіку чакаюць як класічныя кінаўзоры жанру, так і сучасныя інтэрпрэтацыі.

"Кайдан" - гэта расказы аб сустрэчах са звышнатуральным: прывідамі, ведзьмамі, дэманамі, пярэваратнямі. Яшчэ ў сярэднія вякі зборнікі кайданаў трансфармаваліся ў асобны літаратурны жанр. На іх аснове часта ствараліся п`есы нацыянальнага тэатра кабукі, а са з`яўленнем кінематографа - містычныя фільмы. Лепшыя рэжысёры Японіі неаднаразова звярталіся да гэтага жанру, ствараючы шэдэўры стылю і апавядання.

"Гэтыя фільмы памылкова прылічваюць да фільмаў жахаў, аднак у іх няма залішняга кровапраліцця або празмернага насілля. Трывога і страх дасягаюцца за кошт напружання і неспакойнага чакання, якое павольна нарастае", - каменціруе праграму кінакрытык Ігар Сукманаў.

Беларускія кінааматары ўбачаць чатыры фільмы: "Падарожжа да берага" (2015) Кіёсі Курасавы, "Луна ў тумане" (1953) Кэндзі Мідзагуці, "Півоневы ліхтар" (1968) Сацуа Ямамота і "Тэатр прывідаў" (1981) Сэйдзюна Судзукі. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Гэта ўжо шостая рэтраспектыва японскага кіно, якая праводзіцца ў Мінску пры падтрымцы кампаніі "Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі" (JTI).

У папярэднія гады беларускія гледачы змаглі ўбачыць карціны класікаў японскага кінематографа Сёхэя Імамуры і Кэйскэ Кінасіты, пасмяяліся ў час культавай камедыі аб Тора-Сане і ацанілі шэдэўры, знятыя "Сётыку".

Акрамя таго, кампанія садзейнічала арганізацыі канцэртаў Кейка Мацуі, высаджванні алеі сакуры ў беларускай сталіцы, міжнароднага праекта, прысвечанага Іосіфу Гашкевічу.

Паказ фільмаў у жанры "Кайдан" прадоўжыць добрую традыцыю знаёмства з японскім мастацтвам і пашырыць дыяпазон уяўленняў аб яшчэ адной своеасаблівай і прыгожай яго грані, адзначыў намеснік дырэктара JTI Генадзь Бруснікаў.

Дапаўненнем да адкрыцця рэтраспектывы стане выстава мастацкіх работ вучняў арт-студыі Цэнтра японскай культуры "Хагакурэ", выкананых у жанры традыцыйнага японскага жывапісу тушшу суміэ.

Выстава будзе экспанавацца ў холе кінатэатра "Піянер". Арганізатарамі з`яўляюцца Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн", пасольства Японіі ў Беларусі і кампанія JTI.

16 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1024
 
Ключевые слова:
Японское кино Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме