https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія зоркі спорту, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Караткевіча


Аб гэтым паведамілі ў Вялікім тэатры.
Беларускія зоркі спорту, кіно, тэлебачання, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Уладзіміра Караткевіча 29 сакавіка на вечары ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Вершы, урыўкі з прозы беларускага пісьменніка, а таксама песні на словы класіка прагучаць у гэты вечар у камернай зале тэатра. На адной сцэне будуць гімнастка бронзавы прызёр лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына, оперны саліст Вялікага тэатра Беларусі Ілья Сільчукоў, акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Гарцуеў, тэлевядучая, спявачка і аўтар песень Вольга Рыжыкава, актрыса тэатра і кіно Алена Дуброўская, спявак і тэлевядучы Тэа. Рэжысёрам і вядучым вечара выступіць заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў.

Акрамя таго, на галоўнай сцэне Вялікага тэатра гледачы ўбачаць шэдэўр нацыянальнага мастацтва - оперу "Сівая легенда", у стварэнне якой сваю працу і талент уклалі кампазітар Дзмітрый Смольскі і аўтар лібрэта Уладзімір Караткевіч.

Аматарам высокага мастацтва многае скажа імя рэжысёра-пастаноўшчыка оперы - паставіў спектакль на сцэне Міхаіл Панджавідзэ. У антракце пройдзе конкурс на мастацкае чытанне твораў Караткевіча. Госці змогуць прачытаць на памяць любімыя радкі з твораў класіка. Удзельнікам будуць уручаны падарункі і сувеніры ад Вялікага тэатра.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:948
 
Ключевые слова:
Уладзімір Караткевіч Большой театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме