https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава ў Смаргоні паўтарае экспедыцыю Мікалая Рэрыха


Больш за 50 фотаработ былога генеральнага дырэктара Міжнароднага Цэнтра-Музея ім. Н. К. Рэрыха Людмілы Шапашнікавай прадстаўлена на экспазіцыі ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Азія з яе непаўторным каларытам, дзіўнымі людзьмі, абрадамі, вераваннямі і культурай ва ўсе часы станавілася аб`ектам даследавання шматлікіх навукоўцаў.

Выстава расказвае гісторыю экспедыцыі, якую Людміла Шапашнікава правяла ў рэгіён Цэнтральнай Азіі ў 70-х, 80-х гадах мінулага стагоддзя. Падарожнічаючы па Алтаі, Індыі, Манголіі, Заходніх і Усходніх Гімалаях, Людміла Васільеўна паўтарыла маршрут экспедыцыі знакамітага рускага вандроўцы Мікалая Рэрыха.

Людміла Васільеўна Шапашнікава была першым віцэ-прэзідэнтам МГА "Міжнародны цэнтр Рэрыхаў", генеральным дырэктарам музея імя Мікалая Рэрыха, прэзідэнт дабрачыннага фонду імя Алены Рэрых, шэф-рэдактарам часопіса "Культура і час".

Выконваючы волю Святаслава Мікалаевіча Рэрыха, даставіла ў Расию з Індыі спадчыну Мікалая і Алены Рэрыхаў і стварыла на яго аснове грамадскі Музей імя М.К.Рэрыха ў Маскве.

Ёй удалося захаваць і памножыць спадчыну Мікалая і Алены Рэрыхаў (карціны, бібліятэку, архіў, асабістыя рэчы і рарытэты сям`і, атрыманыя ад С.М.Рэрыха), заснавала Дабрачынны Фонд імя Алены Рэрых.

Мінск, 23 студзеня 2016
Sputnik
 
Дата публикации:23.01.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:842
 
Ключевые слова:
Николай Рерих Музеи Беларуси Смаргонь Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме