https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арыенціры беларускай дзяржавы - чалавек і сацыяльная справядлівасць


Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.
Як адзначыла Наталля Качанава, Беларусь за гады незалежнасці прайшла кароткі, але вельмі няпросты шлях, і людзі старэйшага пакалення маюць магчымасць параўнаць, якой краіна была раней і з якімі поспехамі прыйшла да сучаснага этапу.

"Арыенцір заўсёды быў і ёсць у нашай дзяржаве - гэта чалавек, гэта сацыяльная справядлівасць", - падкрэсліла яна. "У жыцці кожнай краіны, як і ў кожнай сям`і, бываюць розныя перыяды - уздымы, спады, не вельмі простыя сітуацыі. Але калі сям`я моцная, яна перажыве ўсё. Так і ў краіне: калі мы разам, я лічу, што нам любыя нягоды пад сілу", - лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава выказала ўпэўненасць, што дзякуючы мэтанакіраванай працы грамадзян Беларусь будзе працвітаць. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла, у Беларусі праводзіцца вывераная палітыка.

"Некаторыя людзі проста спрабуюць разгайдаць сітуацыю - іх, на шчасце, зусім няшмат", - канстатавала Наталля Качанава. Яна таксама звярнула ўвагу, што даволі часта бывае ў рэгіёнах, сустракаецца з людзьмі, размаўляе з працоўнымі калектывамі. "Мы бачым, што адбываецца ў нашай краіне. Вядома, ёсць складанасці, не без гэтага, і ніхто іх не ўтойвае", - заўважыла Наталля Качанава.

Напярэдадні Прэзідэнт паставіў задачу працаўладкаваць тых, хто хоча працаваць, і гэта задача будзе выконвацца, падкрэсліла яна. У тым ліку адказнасць ускладзена на мясцовыя органы ўлады, кіраўнікоў, якія працуюць у рэгіёнах.

"Задача па зарплаце $500 павінна быць выканана беспярэчна", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

БЕЛТА, 10 сакавіка 2017
 
Дата публикации:10.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1099
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Зарплата Белорусская экономическая модель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме