https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музычны фестываль "Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва" 16-ы раз стартуе ў Брэсце


Пра гэта паведамілі арганізатары.
Фестываль інструментальнай і вакальнай музыкі пройдзе з 21 па 26 сакавіка ў канцэртных залах Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы.

Адкрые Тыдзень канцэртная праграма "Цымбалы - душа Беларусі", якую прадставіць ансамбль цымбалістаў "Лілея" Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова.

Музычны марафон прадоўжыць канцэрт інструментальных ансамбляў, у час якога сваё выканальніцкае майстэрства прадэманструюць лепшыя калектывы дзіцячых школ мастацтваў вобласці і гаспадары музычнага свята.

Сімфанічны аркестр музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Людмілы Жабінскай да 65-годдзя свайго ўтварэння падрыхтаваў канцэртную праграму "О Музыка! Твая бязмерная ўлада!".

Акрамя лепшых узораў сімфанічнай музыкі слухачы атрымаюць асалоду ад майстэрства салістаў-інструменталістаў і вакалістаў, сярод якіх лаўрэаты конкурсаў і фестываляў міжнароднага ўзроўню.

Вечар фартэпіяннай музыкі падорыць аматарам акадэмічнага мастацтва творчую сустрэчу і канцэрт дацэнта БДАМ Наталлі Ташчылінай і студэнтаў яе класа.

У час Тыдня адбудзецца абласны фестываль-конкурс дзіцячай харавой творчасці "Гоман юнацтва", прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Рыгора Шырмы з удзелам харавых калектываў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.

Культурна-адукацыйны праект завершыцца вялікім канцэртам "Музычныя таленты Брэстчыны". Мерапрыемства падрыхтавана калектывам каледжа сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэтай узнагароды ўдастоены 23 навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і ССНУ вобласці.

Свае таленты прадэманструюць юныя піяністы, акардэаністы, скрыпачы, духавікі, вакалісты. У канцы фестывалю выступіць вядомы піяніст, доктар музычных мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юрый Блінаў, які падрыхтаваў землякам сваё музычнае прывітанне.

Арганізатарамі Тыдня музыкі для дзяцей і юнацтва выступаюць Брэсцкае абласное музычнае таварыства, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы.

21 сакавіка 2017, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Брэст Фэст культуры Гоман юнацтва Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме