https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава карцін Бялыніцкага-Бірулі адкрыецца 16 лютага ў Мінску


Выстава карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, лепшага пейзажыста першай палавіны ХХ стагоддзя, чыё 145-годдзе з дня нараджэння адзначаецца ў гэтым годзе, адкрываецца 16 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
З`яўляючыся чыстым пейзажыстам, Вітольд Каэтанавіч, апынуўшыся ва ўмовах, якія патрабавалі ад мастакоў ідэалагічна напоўніць "пустынныя пейзажы" прыкметамі новага савецкага жыцця, становіцца заснавальнікам мемарыяльнага пейзажа.

Гэты новы для савецкага жывапісу жанр адлюстроўваў месцы, дзе жылі і працавалі знакамітыя людзі. Упершыню мастак звяртаецца да гэтага жанру ў 1924 годзе, калі едзе пісаць Горкі Ленінскія. Пазней, у 1930-1940-я гады, з`явяцца цыклы пейзажаў, прысвечаныя ленінскім, пушкінскім, сталінскім і чайкоўскім месцам. Надзвычай вытанчаныя, эстэцкія работы захоўваюць усе асаблівасці стылю ўжо даўно сфарміраванага майстра. Лёгкія, паўпразрыстыя, глыбока лірычныя работы набываюць "правільныя" назвы ("Горкі Ленінскія", "Любімая алея Ільіча", "Пушкінскія месцы") і легалізуюцца ў новай рэчаіснасці. Але, не ведаючы назваў, немагчыма будзе адрозніць па духу зімовую заснежаную тэрасу дачы мастака, напісаную для душы, ад тэрасы ў Горках Ленінскіх.

На гэтай выставе да мемарыяльнага блока далучыліся пейзажы "Чайкі" і яе наваколле. "Чайка" - дача мастака на возеры Удомля (поўнач Цвярской вобласці), дзе ён праводзіў шмат часу і напісаў неверагодную колькасць работ. Сёння пейзажы "Чайкі" таксама сталі мемарыяльнымі пейзажамі, толькі звязанымі з жыццём самога мастака. Гэта месцы, дзе ён пісаў эцюды, паляваў, адпачываў, прымаў гасцей, гэта віды з яго вокнаў, з яго тэрасы.

Калекцыя твораў Бялыніцкага-Бірулі мэтанакіравана збіралася на працягу многіх гадоў. У асноўным яны закупляліся з майстэрні мастака, у яго жонкі Алены Аляксееўны, у прыватных калекцыянераў. Сёння музей мае самую вялікую ў свеце калекцыю твораў Бялыніцкага-Бірулі, якая прадстаўляе ўсе перыяды творчасці: больш як 460 эцюдаў і завершаных карцін. На гэтай юбілейнай выставе паказаны работы, якія мала экспанаваліся або не экспанаваліся наогул.

Выставу мемарыяльнага пейзажа можна наведаць па 14 сакавіка.

Звязда, 15 лютага 2017
 
Дата публикации:15.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1170
 
Ключевые слова:
Вітольд Бялыніцкі-Біруля Выставка Живопись Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме