https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракаментавала блакаванне Tor.


Абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў, паведамілі ў Мінсувязі.
Мінсувязі пра блакаванне Tor: абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў

У Мінсувязі нагадалі, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Беларусі пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена.

У той жа час ёсць інструменты (проксі-серверы, ананімныя сеткі тыпу Tor і іншыя), што даюць магчымасць карыстальнікам атрымліваць доступ да заблакаваных інтэрнэт-рэсурсаў.

У адпаведнасці з палажэннем аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, такія інструменты таксама падлягаюць блакаванню, паведамілі спецыялісты.

"У гэтым выпадку не маецца на мэце забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай з`яўляецца абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі", - падкрэслілі ў Мінсувязі.

"Такія падыходы прымяняюцца ў многіх краінах свету. Беларусь не з`яўляецца першай дзяржавай, якая прымяняе гэту практыку для абмежавання доступу да сайтаў з інфармацыяй, змест якіх накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці, незаконны абарот зброі, наркатычных сродкаў, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, садзейнічанне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі, прапаганду насілля і жорсткасці", - дадалі ў міністэрстве.

6 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:887
 
Ключевые слова:
Интернет Экстремизм Оружие Порнография Терроризм Ограничение доступа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме