https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узроставая маркіроўка інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі будзе добраахвотнай


Для ўсіх інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжаны добраахвотны парадак маркіроўкі знакам узроставай катэгорыі.
Добрасумленныя ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў павінны быць самі зацікаўлены ў абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі. Такое меркаванне выказала 15 лістапада ў час анлайн-канферэнцыі кансультант упраўлення друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Галіна Пархімовіч.

У адпаведнасці з заканадаўствам з 1 ліпеня 2017 года ў мэтах абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, у Беларусі ўводзіцца забарона на распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі без адпаведнай узроставай маркіроўкі.



"Нягледзячы на тое, што для ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу маркіроўка з`яўляецца правам, а не абавязкам, наяўнасць добрай волі ўладальнікаў на ажыццяўленне маркіроўкі ўсіх сайтаў, якія знаходзяцца ў нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт, будзе пазітыўна ўспрынята ў грамадстве. Думаю, што добрасумленныя ўладальнікі рэсурсаў самі павінны быць зацікаўлены ў тым, каб засцерагчы дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю", - адзначыла Галіна Пархімовіч.

Калі ўладальнік рэсурсу вырашыць прамаркіраваць свой інтэрнэт-сайт, то знак узроставай катэгорыі павінен быць размешчаны на галоўнай старонцы сайта або ў іншым зручным для агляду месцы, быць выразным і добра бачным. Пры гэтым ён павінен адпавядаць самай старэйшай узроставай катэгорыі інфармацыйнага паведамлення і (або) матэрыялу, які распаўсюджваецца на гэтым інфармацыйным рэсурсе.

Разам з тым спецыяліст звярнула ўвагу, што ўласнікі камп`ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месц, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да глабальнай камп`ютарнай сеткі інтэрнэт, а таксама ўстановы адукацыі абавязаны прымяняць адміністрацыйныя, арганізацыйныя меры, праграмна-апаратныя і праграмныя сродкі, якія даюць магчымасць не дапускаць распаўсюджвання сярод дзяцей шкоднай інфармацыі.

Акрамя таго, засцерагчы дзяцей ад шкоднай для іх інфармацыі могуць і абавязаны і самі бацькі, у тым ліку заключыўшы з пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг дагавор на аказанне паслуг па абмежаванні доступу да адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў.

"Асобы, адказныя за выхаванне дзяцей, абавязаны навучыць дзяцей правільна ўспрымаць і ацэньваць інфармацыю, а таксама прыняць усе магчымыя меры па абароне дзіцяці ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду яго здароўю і развіццю. Форму і спосабы рэалізацыі гэтых абмежаванняў выбіраюць бацькі", - дадала кансультант Міністэрства інфармацыі.

15 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1845
 
Ключевые слова:
Маркировка Возрастная категория Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме