https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС аб`явіла конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Міністэрства ўнутраных спраў аб`явіла аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

Удзельнікамі могуць стаць рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.

Сярод традыцыйных намінацый "Праект года", "Лепшая раённая газета", "Лепшы аўтар", "Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы", "Лепшая фотаработа", "Лепшы інтэрнэт-праект", "Лепшы карпункт".

Акрамя таго, з`явіліся тры новыя. Намінацыя "Героі нашага часу" прадугледжвае асвятленне фактаў мужнасці і гераізму супрацоўнікаў органаў унутраных спраў/ваеннаслужачых унутраных войскаў, аказання дапамогі грамадзянам у сітуацыях, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю.

Намінацыя "100-годдзю беларускай міліцыі прысвячаецца" мае на ўвазе асвятленне падзей, звязаных з гістарычным мінулым беларускай міліцыі, а намінацыя "Грамадзянская мужнасць" - асвятленне фактаў садзейнічання грамадзян у раскрыцці злачынстваў і забеспячэнні грамадскага парадку.

Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Работы з паметкай "На конкурс" трэба накіраваць не пазней за 5 лютага 2017 года па адрасе: 220030, Мінск, вуліца Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Больш падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу, парадку прадастаўлення работ і правілах афармлення размешчана ў раздзеле "Акцыі" на афіцыйным сайце МУС.

6 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.01.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1049
 
Ключевые слова:
Белорусская милиция Конкурс СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме