https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 28 лютага 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 307 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 лютага

У 1468 годзе ў ВКЛ быў прыняты крымінальны кодэкс — Судзебнік Казіміра.

Хто нарадзіўся 28 лютага

1712 год: Удальрык Крыштоф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік.
1902 год: Павел Гаўрыленка, беларускі жывапісец.
1902 год: Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнавец.
1927 год: Марк Смагаровіч, беларускі паэт.
1966 год: Алесь Бадак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі літаратуразнавец Юрый Лотман і рускі тэатральны рэжысёр Валерый Фокін.

28 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Анісіма, які прыняў хрышчэнне ад апостала Паўла.

Продкі называлі гэты дзень Анісім-аўчар, бо лічылася, што ў гэты дзень зіма змагаецца з вясной. Асаблівую пашану выказвалі пастухам – іх частавалі, падносілі падарункі. Пастухі загаворвалі авец, каб яны добра ягніліся. Таксама з хат выносілі насенне і пакідалі яго на марозе, каб яно "загартавалася" і ўраджай быў лепшы.

Па надвор`і 28 лютага меркавалі, які будзе верасень. Калі снег ужо растаяў, будзе шмат сена. Яркі месяц прадвяшчаў працяг маразоў.

Sputnik, 28 лютага 2024
 
Дата публикации:28.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме