https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 сакавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 285 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 сакавіка

У 1562 годзе Гомель атрымаў герб.
У 1927 годзе Беларуская сялянска-работніцкая грамада была афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.

Хто нарадзіўся 21 сакавіка

1840 год: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1915 год: Зінаіда Курдзянок, беларуская актрыса.
1935 год: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар і арганіст Іаган Себасцьян Бах і савецкі і беларускі фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі Аляксандр Патупа.

21 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лазара Мурамскага.

У гэтыя дні палілі вогнішча і "загартоўвалі" свойскую жывёлу, праводзячы яе побач з агнём – лічылася, што так можна пазбегнуць паморку скаціны.

Калі ў гэты дзень імгла, будуць яшчэ замаразкі.

Sputnik, 21 сакавіка 2024
 
Дата публикации:21.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:111
 
Ключевые слова:
Март Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме