https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 10 тысяч подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці перададзеныя ў Міністэрства культуры


Адказ на цяперашні зварот "Маладога фронту" павінен прыйсці праз 15 дзён.
Актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб`яднання "Малады фронт" 27 кастрычніка перадалі ў Міністэрства культуры 10.540 подпісаў, сабраных за месяц пад зваротам аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

"Разам з подпісамі мы перадалі ў Мінкультуры сам бел-чырвона-белы сцяг, — паведаміў адзін з лідараў арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч. — Раней у адным з адказаў чыноўнікі заяўлялі, што ў іх няма сцяга, які можна прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Таму з подпісамі мы перадалі і сцяг, які па меншай меры будзе захоўвацца ў іх у архівах".

Дашкевіч спадзяецца, што чыноўнікі ўлічаць "дзесяцітысячнае меркаванне" народа. Паводле яго слоў, большую частку гэтых подпісаў сабралі ўсяго шэсць чалавек. Пры гэтым грамадскі актывіст зазначыў, што ў міністэрстве "не вельмі хацелі браць подпісы", заявіўшы, што раней ужо быў прыняты электронны зварот. Збор пад электронным зваротам таксама арганізаваў "Малады фронт", яго падпісалі 2.299 чалавек.

"Але мы рабілі гэта не для чыноўнікаў, рашэнне якіх будзе звязанае з кан`юнктурнымі інтарэсамі. Мы бачым, што падпісная кампанія, якая праходзіла на працягу месяца, узняла пытанне нацыянальнай ідэі на дзяржаўны ўзровень, яно абмяркоўвалася на тэлебачанні, — заявіў Дашкевіч. — Магчыма, з нейкіх кан`юнктурных меркаванняў яны ўлічаць думку грамадзян. Але калі яны гэта і не зробяць, добра ўжо тое, што тысячы грамадзян бачылі ў пераходах бел-чырвона-белы сцяг, задавалі пытанні, падпісваліся пад зваротам, пераадольваючы страх".
__________________________________________

Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" былі ўзаконеныя 19 верасня 1991 года Вярхоўным Саветам 12-га склікання. 14 мая 1995 года па ініцыятыве прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адбыўся рэферэндум, па выніках якога бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" былі замененыя сцягам і гербам на аснове сімволікі БССР.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 27 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:27.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1025
 
Ключевые слова:
Нематериальные историко-культурные ценности Символика Национальные символы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме