https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кінафестываль "Лістапад-2016" адкрые карціна "Пецярбург. Толькі па любві"


Пра гэта паведамілі арганізатары форуму.
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад-2016" адкрые карціна "Пецярбург. Толькі па любві" - сем гісторый аб спатканнях з асаблівым горадам, Усе гісторыі фільма адкрыцця зняты сямю расійскімі рэжысёрамі-жанчынамі.

"Кінаальманах, які стаў адной з самых чаканых прэм`ер года, раскажа гледачам не пра міфічны, застылы на паштоўках горад, а рэальны і жывы Пецярбург. Зорны акцёрскі склад фільма, велічная архітэктура "горада белых начэй" і арыгінальныя сюжэты - усё гэта гледачы змогуць убачыць у Мінску 4 лістапада ў кінатэатры "Масква", - адзначылі арганізатары.

Сусветная прэм`ера карціны адбылася на 27-м фестывалі "Кінатаўр". Гэты ўнікальны праект сабраў разам сем яркіх жаночых галасоў.

Адкрывае альманах Рэната Літвінава ("Багіня: як я пакахала", "Апошняя казка Рыты"), якая зняла паэтычную гісторыю-сон пра Іосіфа Бродскага. Аб жыцці адзінокай Тані, якая чакае нараджэння дачкі, з гумарам і цеплынёй расказала Ганна Пармас.

Рэжысёр і сцэнарыст, якая атрымала шырокую вядомасць дзякуючы кліпам для групы "Ленінград", гэтай навелай дэбютуе ў вялікім кіно.

Трэцяя карціна ў кінаальманаху - "Раніца" Аксаны Бычковай ("Піцер FM") - аповесць аб тым, як асеннім досвіткам "паэт сустрэў музу". Галоўная гераіня навелы "Сэлфі" - маладая дзяўчына Марго - прыехала ў паўночную Венецыю, каб саскочыць з даху, бо, калі і развітацца з жыццём, то толькі "ў самым прыгожым горадзе на зямлі".

Гісторыя няўдалага самагубства належыць аўтарству самай юнай удзельніцы кінаальманаха Аксінні Гог. Уладальніца прыза "За лепшы фільм конкурсу ігравога кіно "Маладосць на маршы" кінафестывалю "Лістапад-2015" Наталля Кудрашова ("Піянеры-героі") стварыла казку пра цуды на славутым Анічкавым мосце, якія адбыліся са звычайным пецярбургскім экскурсаводам Марынай.

"Проста канцэрт" Наталлі Назаравай - шостая навела кінаальманаха. Яе гераіня Вольга - звычайная жанчына з тыповымі бытавымі праблемамі: квартплата пратэрмінава, фен зламаўся, прыгожай сукенкі, якая так патрэбна, няма, а ўвечары ў капэле ў другім радзе хору хлопчыкаў выступае яе Валя.

Закрывае кінаальманах Аўдоцця Смірнова: "Выгул сабак" - гэта лірычная і камічная гісторыя пошуку сваёй другой палавінкі і тых мерах, якія прымаюць для гэтага дзяўчаты: схадзіць на спатканне, зарэгістравацца на сайце знаёмстваў і нават звярнуцца да гарадскога шамана. XXXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 4-11 лістапада, яго слоган - "Насустрач натхненню".

Пляцоўкай цырымоніі адкрыцця і закрыцця стане кінатэатр "Масква". Дырэкцыя форуму - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Арганізатары - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

20 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:983
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Кинофестиваль Кинематограф "Лістапад-2016"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме