https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікі III Міжнароднага Шагалаўскага пленэру падарылі Віцебску 20 карцін


Пра гэта паведаміла дырэктар музея Ірына Воранава.
Фонды музея Марка Шагала ў Віцебску ў дзень нараджэння мастака папоўніліся 20 работамі вядомых майстроў пэндзля з 4 краін - удзельнікаў III Міжнароднага Шагалаўскага пленэру.

"Удзельнікамі пленэру сталі 10 прызнаных мастакоў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі. У выніку ў фонды музея Марка Шагала паступае 20 работ - па 2 работы ад кожнага ўдзельніка. Такой была галоўная ўмова пленэру. Мы ніяк не абмяжоўвалі майстроў у выбары тэмы, яны стваралі так, як лічылі патрэбным. Для нас самае важнае, што адбылася сустрэча, абмен вопытам. І па прадстаўленых работах відаць, што мастакі "надыхаліся" Віцебскам. Але гэта толькі іх першыя ўражанні", - адзначыла Ірына Воранава.

Яна растлумачыла, што пленэр можна параўнаць са зборам вінаграду, якому яшчэ давядзецца брадзіць, пакуль ён не ператворыцца ў вытанчанае віно. Гэтак і для мастакоў праведзены ў Віцебску час стане доўгаграючай крыніцай натхнення. Таксама Ірына Воранава выказала вялікую надзею, што трэці па ліку пленэр, які адбыўся пасля 19-гадовага перапынку, стане не толькі не апошнім, але і паслужыць штуршком для рэгулярнага яго правядзення раз у два гады.

"Ёсць сэнс чаргаваць Шагалаўскія чытанні, якія з мінулага года сталі біенале, і пленэры", - растлумачыла дырэктар музея.

7 ліпеня ў Арт-цэнтры Марка Шагала адбылося адкрыццё выстаўкі па выніках III Міжнароднага Шагалаўскага пленэру. На працягу 12 дзён запрошаныя мастакі працавалі ў прадастаўленых ім майстэрнях у Арт-прасторы на Талстога, 7.

Акрамя таго, на пленэры госці з блізкага і далёкага замежжа наведалі мясціны, звязаныя з імем знакамітага віцебскага мастака, - Лёзна, Любавічы, Дом-музей Марка Шагала, пабывалі на экскурсіі ў Музеі-сядзібе І.Рэпіна "Здраўнёва" і Полацку.

На выстаўцы, якая, дарэчы, будзе працаваць толькі па 8 ліпеня, прадстаўлены амаль усе работы ўдзельнікаў. Як адзначылі госці мерапрыемстваў, у карцінах шмат паветра, вады, музыкі, любові - жыцця. І Віцебска. Пасля закрыцця выстаўкі тыя творы, якія не застаюцца ў фондах музея, будуць выстаўлены ў дырэкцыі "Славянскага базару" на час фестывалю.

Акрамя таго, у Арт-прасторы на Талстога, 7 адкрываецца асобная выстаўка ўдзельніка пленэру з Мінска Мацвея Басава "10 дзён у Віцебску".

7 ліпеня 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Віцебск Пленер Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме