https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тыдзень сучаснага японскага кіно пачнецца ў мінскім кінатэатры "Перамога" 27 верасня


Тыдзень сучаснага японскага кіно пройдзе ў мінскім кінатэатры "Перамога" з 27 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі арганізатары.
Кінатыдзень арганізаваны ў рамках фестывалю японскай культуры "Японская восень у Беларусі 2016".

Увазе гледачоў будзе прапанавана пяць фільмаў, у тым ліку адзін мультыплікацыйны (анімэ): "Прызма Энасімы" (27 верасня); "Хачу абняць цябя - рэальная гісторыя" (28 верасня); "Каханне для пачынаючых" (29 верасня); "Канец цудоўнага свету" (30 верасня); "Гісторыя кахання Тамака" (1 кастрычніка).

Тэматыка падборкі - маладосць і каханне. Як адзначылі арганізатары, уваход на паказы вольны. Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

У час тыдня кіно госці таксама змогуць азнаёміцца з некаторымі відамі японскага выяўленчага мастацтва. На працягу ўсяго фестывалю ў кінатэатры "Перамога" будзе прадстаўлена выстаўка работ АРТ-студыі Цэнтра японскай культуры "Хагакурэ" па каліграфіі, японскім жывапісе тушшу суміэ і паштовак у тэхніцы этагамі.

Арганізатары кінатыдня - пасольства Японіі ў Беларусі і Японскі фонд.

22 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Живопись Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме