https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ва ўсім адчуваецца парадак, дысцыпліна і непаказная якаснасць


Кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі выказаў меркаванне, што гэта вялікая заслуга кіраўніцтва краіны.
У Беларусі ва ўсім адчуваецца парадак, дысцыпліна і непаказная якаснасць. Такі пункт гледжання выказаў 15 верасня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі, старшыня Савета кіраўнікоў мытных службаў краін СНД Уладзімір Булавін.

Уладзімір Булавін падзякаваў беларускаму боку за магчымасць правядзення ў Мінску чарговага 64-га пасяджэння Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і падкрэсліў, што гэта мерапрыемства стала таксама добрай магчымасцю азнаёміцца з Беларуссю.

Ён падзяліўся асабістымі ўражаннямі ад убачанага ў краіне: "15 гадоў я не быў у Беларусі. Калі сказаць коратка - уражанні вельмі моцныя. Ва ўсім адчуваецца парадак, дысцыпліна, акуратнасць, чысцыня, непаказная якаснасць".

15 верасня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Таможенная служба Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме