https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям IX з`езда анколагаў і радыёлагаў СНД і Еўразіі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Глыбока сімвалічна, што месцам правядзення гэтага форуму выбрана Беларусь, паколькі мы ўдзяляем развіццю медыцыны выключную ўвагу. За больш як 80 гадоў існавання айчынная анкалагічная служба ўстанавіла цесныя сувязі з медыкамі суседніх краін, а сёння жаданне прыняць удзел у з`ездзе выказалі і ўрачы з далёкага замежжа: Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, іншых дзяржаў", - адзначаецца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускія спецыялісты, гэтак жа як і іх калегі з-за мяжы, накіроўваюць асноўныя намаганні на выпрацоўку новых падыходаў да барацьбы з адной з самых сур`ёзных пагроз здароўю чалавецтва.

"Мы зацікаўлены ў развіцці скрынінгавых мерапрыемстваў, малекулярна-генетычных даследаваннях, укараненні перспектыўных метадаў прамянёвай дыягностыкі, нана- і клетачных тэхналогій, а таксама нарошчванні вытворчасці айчынных лекавых сродкаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што IX з`езд анколагаў і радыёлагаў стане значнай падзеяй для медыцынскай грамадскасці, а выпрацаваныя рэкамендацыі і прапановы будуць запатрабаваны на практыцы і нададуць дадатковы імпульс удасканаленню анкалагічнай дапамогі.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:838
 
Ключевые слова:
Медицина Онкология Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме